Беларуская Служба

Украінскія атакі прывялі да пажару на двух расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах

16.06.2026 12:58
Пад Масквой і ў Краснадарскім краі загарэліся расійскія паліўныя сховішчы. Уначы ўкраінскія беспілотнікі нанеслі ўдары па мясцовых нафтаперапрацоўчых заводах.
Атака дронаўReuters

Агулам беспілотнікі атакавалі 17 расійскіх рэгіёнаў і абʼекты ў акупаваным Расіяй Крыме.

Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што збіла 172 украінскія беспілотнікі, 60 з якіх выбухнулі ў Маскоўскай вобласці. Мэр Масквы Сяргей Сабянін пацвердзіў, што падчас авіяўдараў былі зачыненыя аэрапорты Дамадзедава, Шарамеццева, Унукава і Жукоўскі.

Пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Капотні ўспыхнуў пажар. Завод пастаўляе бензін кліентам у сталіцы і Падмаскоўі. Пажар таксама ўспыхнуў на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Палтаве, Краснадарскі край.

Ужо некалькі месяцаў штодня гараць абʼекты нафтавай інфраструктуры ў Расіі. Незалежныя эксперты падлічылі, што Расія часова страціла больш за 40 працэнтаў свайго патэнцыялу ў гэтай галіне.

ПР/юл